12:00

-1

8 м/с

981 гПа

15:00

+0

8 м/с

981 гПа

18:00

+1

7 м/с

981 гПа

21:00

-1

5 м/с

980 гПа

00:00

-0

3 м/с

979 гПа

Орша, Здарэнні

Акупанты ў горадзе. Фота

16.03.2022 21:43

3109 праглядаў, 0 каментароў

Тэрыторыя Беларусі — зона вольнага перамяшчэння чужых войскаў.

Як паведамляюць чытачы нашага сайту, расейскія калоны тэхнікі перамяшчаюцца не толькі па Гомелі ці Мазыры, недзе на поўдні нашай краіны, ездзяць яны і па Воршы. Здымкі, якія даслалі нам у рэдакцыю, зробленыя апошнімі днямі. Расейская тэхніка са злавеснай літарай «Z», якая абазначае крывавую аперацыю Пуціна і Расеі на тэрыторыі Украіны. Расейскія салдаты, якіх міжсобку аршанцы пачынаюць называць акупантамі, набываюць прадукты ў крамах, пераважна алкаголь. Мясцовая міліцыя толькі назірае за гэтым, гэта тычыцца ўсіх беларускіх гарадоў. Тэрыторыя нашай дзяржавы фактычна аддадзена пад кантроль расейскім войскам, якія з яе наступаюць на Кіеў і Чарнігаў.

Паводле інфармацыі ўкраінскага Генштабу, ужо звыш 14 тысяч расейцаў загінула ў гэтай захопніцкай вайне, якую Пуцін развязаў 24 лютага. Беларускія дзяржаўныя прапагандысцкія каналы рэтранслююць расейскі погляд на падзеі, замоўчваючы праўду. А яна жахлівая. Больш за 3 мільёны ўкраінцаў сталі бежанцамі, забіты тысячы мірных грамадзян, якіх прапаганда называе «ліквідаванымі нацыстамі». Напрыклад, 16 сакавіка пад абстрэл у Запарожскай вобласці трапіла калона людзей, ёсць загінулыя і параненыя, у тым ліку сярод дзяцей. А таксама ў сераду расейская авіяцыя скінула бомбу на Марыюпальскі тэатр, у скляпеннях якога ад бамбаванняў хаваліся жанчыны і дзеці.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Акупанты ў горадзе. Фота

Тэрыторыя Беларусі — зона вольнага перамяшчэння чужых войскаў.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение