Смяротнае ДТЗ адбылося ў Талачынскім раёне 22 сакавіка. У аварыі загінуў раварыст.
Трагедыя адбылася раніцай каля пасёлка Усвіж-Бук. 33-гадовы кіроўца аўтамабілю «Лада» збіў чалавека, які выехаў на дарогу на ровары. Ад атрыманых траўм 63-гадовы мужчына памёр на месцы здарэння, паведаміў тэлеграм-канал «Тревожная кнопка ОНТ». Вядзецца расследаванне трагічнага інцыдэнту.