Афіцыйную інфармацыю пра пажар выдаў сайт абласнога МЧС. Па версіі ратавальнікаў, пажар ледзь не скончыўся трагедыяй, бо ў кватэры дзе і запалаў вагонь - калі туды змаглі патрапіць ратавальнікі - быў знойдзены гаспадар жылля без прытомнасці. Мужчына ўчадзеў ад дыму, што і не дзіва, дым ад пажару быў бачны далёка.
У выніку мужчыну, які хутчэй за ўсё яшчэ і віноўнік пажару, давялося адпраўляць у бальніцу. А паралельна эвакуяваць многіх яго суседзяў, бо дым патрапіў у пад'езд і многія таксама апынуліся ў небяспецы.