Пра ўчорашняе здарэнне паведамляе тэлеграм-канал МУС. Каля 14-20 бацькі хлопчыка прыехалі дамоў і не выключылі рухавік свайго БМВ. Тое, што не выключаны рухавік заўважыў іхны 10-гадовы сын, якому зхахацелася пагуляць у не цацачныя машынкі. Хлопчык сеў за стырно і паехаў па вуліцы. Ён мог бы праехацца спакойна, але ж дарогу пераходзілі дзве старушкі: 78 і 56 гадоў. Ездзіць на машыне хлопчык умеў, а тармазіць, бачна, не.
У выніку жанчыны з траўмамі патрапілі ў мясцовую бальніцу, а бацькам хлопчыка давядзецца адказваць за дзеянні сына.