Незвычайнасць аварыі ў тым, што пры не надта моцным удары, адна з машынаў апынулася на вялікай адлегласці ад месца сутыкнення. Як гавораць нам відавочцы, чорны аўтамабіль пад час аварыі да апошняга спрабаваў сыйсці ад сутыкнення і таму газануў, вылеціўшы на пешаходную зону.
Скрыжаванне ў гэтым месца мае два светлафоры па вуліцы Ціміразева. Не сакрэт, што многія кіроўцы паскараюць рух калі бачаць міргаючы зялёны. Але ў выпадку з гэтым скрыжаваннем, праскокваючы адзін светлафор, кіроўца патрапляе на другі і ўсё адно вымушаны тармазіць. Тармазіць можна не паспець.