Аварыя адбылася на гэтых выходных каля так званага «Рахбітага маста» ці «Разбіткі» — чыгуначны мост ад якога засталіся толькі валы. Зараз тут праходзіць дарога на Замосце. Дык вось з гэтай дастаткова пустой дарогі вылецеў аўтамабіль.
Мы не ведаем ці дапамог яму нехта вылецець, стварыўшы аварыйную сітуацыю. Насамрэч гэтая дарога мае столькі паваротаў, што пры дастаткова вялікай хуткасці і самому можна не справіцца з кіраваннем і апынуцца на ўзбочыне.