Наркакантроль наведаўся да раней судзімага за абарот наркотыкаў 47-гадовага жыхара Аршаншчыны. І не памыліліся. Мужчына, карыстаючыся летнім сезонам, зноў заняўся назапашваннем і падрыхтоўкай нарктыкаў з падножных раслінаў.
На гарышчы ў былога сядзельца знайшлі ажно 3,2 кілаграмы макавай саломкі, якая часткова была ўжо высушаная, а часткова сушылася для далейшага спажывання. Мак мужчына збіраў уласнымі сіламі амаль месяц, але цяпер давядзецца расстацца з прыроднымі трафеямі ды яшчэ і атрымаць рэальны тэрмін зняволення.