Хлопчык не рэдка бываў у цырульні дзе і адбыўся крадзёж. Не таму, што ён любіў стрыгчыся, а таму, што ў цырульні працавала яго маці. Да яе ён і хадзіў на работу. Аднойчы ён заўважыў, што дырэктарка цырульні проста ў сваім кабінеце захоўвае кучу ювелірных упрыгожанняў. Як потым высветліла міліцыя, агулам ювеліркі ў кабінеце было на суму 7500 рублёў.
Выйсці на падлетка міліцыі ўдалося не адразу, бо было не вядома нават у які дзень былі скрадзены ўпрыгожанні. Паміж днём калі дырэктарка цырульні апошні раз бачыла свае ўпрыгожанні і калі яна заўважыла, што іх няма прайшло амаль два месяцы. Але з шырокага кола падазраваных, якое паступова звужалася, яны ўсё ж выйшлі на сына адной з супрацоўніцаў. Да таго моманту пакуль міліцыянты яго абвінавацілі, ён паспеў частку ювеліркі прадаць і грошы патраціць, але частку ўсё ж такі змаглі вярнуць уладальніцы.