Аршанскі суд прыняў дастаткова паказальнае рашэнне па такім пытанні. З дадзеных суда сітуацыя выглядае наступным чынам: мужчына бліжэй да вечара выгульваў свайго безпароднага сабаку не далёка ад Лясгасу. У нейкі момант — па якой прычыне пастанова суда не паведамляе — сабаку стаў агрэсіўным і напаў на жанчыну, пакусаўшы яе за рукі.
Жанчына паскардзілася ў адпаведныя органы і ў выніку справа дайшла да суда дзе гаспадар сабакі часткова прызнаў сваю віну, што не даглядзеў за жывёлай. Рытарычнае пытанне: хто вінаваты сабака ці гаспадар сабакі суд вырашыў не на карысць апошняга. Адміністратыўную адказнасць панясе мужчына, які не даглядзеў за сваім гадаванцам. І адказнасць гэтая выражаецца ў дастаткова вялікім штрафе — 320 рублёў за парушэнне правілаў утрымання хатніх жывёлаў.