Скрыжаванне Міра і Пушкінскай складанае тым, што дарогі тут вельмі вузкія, а трафік машынаў вялікі — адзіная прамая дарога ў бок Цэнтру. На гэтым скрыжаванні аварыі не рэдкасць. І сёння каля 15 гадзін тут ізноў сутыкнуліся два аўтамабілі. Па відэа, якое знята з рэгістратара бачна, што легкавы аўтамабіль робіць левы паварот з боку цэнтра, не прапусціўшы мікрааўтобус.
Відавочна, што некаторы час рух па вуліцы Міра будзе затарможаны пакуль у аварыі будзе разбірацца аўтаінспекцыя.