Прычына - аварыя на мосце па вуліцы Міра. Мост гэты мае дзве паласы руху, якія абедзве аказаліся практычна заблакаваныя. Сутыкнуўся мікрааўтобус і легкавы аўтамабіль, прычым, легкавушка разбіта ўшчэнт, здаецца, удар мікрааўтобуса прыйшоўся ў бок легкавушкі, але ў яе значна разбітая і пярэдняя частка. Таму па фотаздымках цяжка вызначыць хаця прыблізна прычыну аварыі. У любым выпадку дастаткова доўгі час мост будзе закрыты і ёсць сэнс ехаць па Кірава.
Аварыя адбылася каля 12-30, відавочна, у легкавым аўтамабілі ёсць пацярпелыя - на месцы працавала хуткая дапамога.