Кошты па якіх лясгас будзе прадаваць навагоднія дрэва падзяляюцца на тры катэгорыі. Першая з іх - кошты на самавываз з лясніцтваў, другі кошт - на гандлёвых коштах у самой Оршы і трэці - ялінкі ў гаршках. Дык вось, да метра ялінкі з лясніцтваў і ў Оршы будуць каштаваць 8,50 і 10,50 адпаведна. Ад метра да двух - 1-,30 і 13,50. Ад двух да трох метраў па 15,50 і 18,50. 3-4 метры - па 20 і 28,50. Ад 4 да 5 метраў - 26,00 і 44,50. Ад ад 5 метраў кошт пачынаецца ад 47 рублёў.
Ялінкі ў гаршочка каштаваць будуць ад 12 рублёў да 21,60.
Пры гэтым штраф за самавольную вырубку дрэваў каштуе ад 160 да 1.600 рублёў для фізічных асобаў, а для юрыдычных і яшчэ даражэй.