У Аршанскі лясгас пад новы год прывезлі новых звярушак, якіх да гэтага ў нашых лясах амаль не заўважалі. БелТА паведамляе, што зараз у вальеры заселеныя 4 самца і 11 самак аленяў ды ланяў. Гэта дарослыя жывёлы, але акрамя іх прывезлі на Аршаншчыну яшчэ і тых хто нарадзіўся толькі ў гэтым годзе. Агулам іх будзе: 16 аленеў і 33 лані.
Зараз жывёлы пабудуць у вальерах, за імі паназіраюць спецыялісты, а ў другой палове лета іх выпусцяць на волю. Калі жывёлы пачнуць памнажацца на волі, то на іх дазволяць паляваць, на што і разлічана праграма "Беларускі лес" у рамках якой жывёлаў і даставілі ў наш рэгіён.