Актывістаў прафсаюза РЭП судзяць з 25 лістапада ў закрытым рэжыме і з вялікімі перапынкамі. На лаве падсудных былы старшыня прафсаюза Генадзь Фядыніч, намеснік старшыні, аршанскі прафсаюзны актывіст Васіль Бераснеў і палітолаг Вацлаў Арэшка. Іх абвінавачваюць у некалькіх артыкулах, у тым ліку ў стварэнні экстрэмісцкага фармавання. Падобна на тое, што экстрэмісцкім фармаваннем і лічыцца прафсаюз, які дзесяцігоддзямі дзейнічаў афіцыйна. Але ж з-за закрытасці працэсу мы можам так і не даведацца, у чым канкрэтна віна прафсаюзнікаў.
Бліжэйшае паседжанне суда па гэтай справе пройдзе 27-га снежня. Відавочна, што ў гэты дзень на гэтым паседжанні і вынясуць прысуд усім траім.