00:00

-1

6 м/с

971 гПа

03:00

-1

8 м/с

974 гПа

06:00

-2

7 м/с

976 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

Орша, Грамадства

Што крадуць з крамаў

19.01.2023 15:04

1426 праглядаў, 0 каментароў

Давайце паглядзім што крадуць з аршанскіх крамаў і што за гэта пагражае

Не пытанне, што з крамаў крадуць. І калі вялікія крадзяжы заўважныя адразу, то дробныя крадзяжы не заўважныя адразу, але потым вылазяць у вялікую капейчыну для саміх крамаў. Далёка не ўсе такія крадзяжы раскрываюцца. Далёка не заўсёды ахоўнікі крамаў выклікаюць міліцыю з-за скрадзенай шакаладкі ці бутэльцы гарэлкі. Але некаторыя дробныя крадзяжы раскрываюцца. Мы паглядзелі якія прысуды Аршанскі суд выносіў і што кралі з крамаў за некалькі дзён да Новага года і праз некалькі дзён пасля свята.

27 снежня ў адну з крамаў "Капеечка" ў Оршы мужчына прыйшоў на падпітку. Відавочна, хацеў працягнуць ужываць алкаголь, але плаціць за дабаўку не захацелася. У выніку на касе ён быў затрыманы за тое, што ў скраў чэкушку "Стольграднай гарэлкі". Кошт яе ўсяго толькі 3,98 за што атрымаў штраф у памеры 96 рублёў.

А 26 снежня ў адной з крамаў быў затрыманы вялікі аматар сыру. Ён скраў адразу 9 кавалкаў сыру "Брэст-Літоўскі". Агулам сума скрадзенага выйшла ў 87,48. Гэта ўжо большая сума чым за бутэлечку гарэлкі, таму мужчына атрымаў 3 сутак арышту - таксама не вялікае пакаранне.

Яшчэ адзін дробны крадзёж адбыўся 27 снежня. Вечарком выпіўшы мужчына захацеў закусіць і таму скраў у краме 166 грамаў сальцісона на 1,51. Прысуд - штраф у 96 рублёў.

Ужо ў новым годзе не названы чалавек скраў у адной з крамаў кіўбасу. Краў маленькімі колькасцямі, але шмат. Сярод таго, што ён паспрабаваў пранесці праз касу кіўбаса "Міланская" крыху больш за 300 грамаў коштам у 7,68, кіўбаса "Застольная" амаль паўкілаграмы коштам у 7,87, кіўбаса "Славянская" крыху больш за 400 грамаў коштам 7,05 і яшчэ кавалачак "Міланскай" на 7,71. Прысуд - 3 сутак, бо агульны кошт скрадзенага 30,31.

Яшчэ адзін выпадак быў разледжаны судом 6 студзеня. Мужчына з крамы "Суседзі" на Флёрава скраў "Снікерс" коштам 2,29. Думаеце далі штраф? Не. Мужчына патлумачыў, што не краў шакаладку, а проста на аўтамаце паклаў яе ў кішэню, каб вызваліць рукі і забыўся заплаціць. З-за нязначнасці парушэння ён быў увогуле вызвалены ад хоць якой адказнасці - абыйшлося нават без штрафу.

А ў той жа дзень суд прыняў больш жорсткую пастанову ў дачыненні да яшчэ аднаго выпіўшага, які захацеў дагнацца і скраў бутэльку гарэлкі "Брэст-Літоўская" о,5. Кошт у 8,88 для суда стаў дастатковым, каб адправіць за гэты крадзёж на 2 сутак.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Што крадуць з крамаў

Давайце паглядзім што крадуць з аршанскіх крамаў і што за гэта пагражае

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение