Рытарычнае пытанне: для чаго вешаюць ліхтары вулічнага асвятлення? Правільна, каб асвятляць вуліцу: пешаходную зону, або праездную частку. Але на тупіку Ронжэнскім у Оршы ёсць арыгінальны ліхтар, які адвярнуўся ад вуліцы і асвятляе газон.
Канешне, мы перабольшваем праблему, калі б ліхтар асвятляў газон, то частка святла патрапляла б і на дарогу. Не асабліва пераймаюцца гэтым ліхтаром і мясцовыя жыхары. Па іх словах, асвятлення на вуліцы ўсё адно няма ўжо каля двух месяцаў. Таму не вежана куды накіраваны ліхтар, калі ён не працуе ў прынцыпе.