Гэтая ініцыятыва аршанцаў перамагла ў конкурсе грамадзянскіх ініцыятываў, абвешчаным летась Віцебскім аблвыканкамам. 5 траўня былі вызначаны пераможцы. Ідэя ўсталявання памятнага знака ў гонар ліквідатараў аварыі на ЧАЭС ўвайшла ў лік 11 праектаў ( з
Фінансавую падтрымку падтрымку ў суме 40 тысяч рублёў атрымае УП «Аршанская спецаўтабаза» — гэтае прадпрыемства будзе займацца вырабам памятнага знака. Ініцыятыўная група, якая выступіла з такой прапановай, абавязуецца зрабіць уласны грашовы ўнёсак — 4 тысячы рублёў ( 10% ад неабходнай сумы, як было вызначана ва ўмовах конкурсу). Па 18 тысяч рублёў будзе выдаткавана з абласнога і рэспубліканскага бюджэтаў.
Асваенне грашовых сродкаў павінна адбывацца пад кантролем Аршанскага райвыканкама.
Афіцыйнай інфармацыі пра тое, як будзе выглядаць памятны знак і дзе яго плануюць усталяваць, пакуль няма. Але перамогай грамадскасці можна лічыць ужо тое, што праз амаль 40 год пасля трагедыі ў Чарнобылі ўлады ўрэшце наважыліся ўшанаваць памяць тых, хто аддаў жыццё і здароўе, ліквідуючы наступствы тэхнагеннай катастрофы.
Да слова, у абласным Віцебску падобная ініцыятыва ўжо амаль 20 год не знаходіць дзяржаўнай падтрымкі.
Сёння ў Аршанскім раёне на афіцыйным уліку знаходзяцца каля 200 ўдзельнікаў ліквідацыі наступстваў аварыі на ЧАЭС. Але дажыць да таго дня, калі іх подзвіг будзе ўвекавечаны, давялося далёка не ўсім.