21:00

+9

4 м/с

979 гПа

00:00

+9

6 м/с

977 гПа

03:00

+8

6 м/с

976 гПа

06:00

+7

7 м/с

975 гПа

09:00

+5

4 м/с

976 гПа

Орша, Здарэнні

Шукалі, знайшлі, асудзілі

14.05.2025 11:59

139 праглядаў, 0 каментароў

Жыхар Аршанскага раёна хацеў пазбегнуць пакарання за «п’яную» язду і хаваўся ад суда

Мужчына трапіў у поле зроку ДАІ ў лютым 2025 года: было зафіксавана, што ён кіраваў транспартным сродкам у стане алкагольнага ап'янення. Падчас разбору па факце грубага парушэння ПДР высветлілася, што кіроўцу ўжо затрымлівалі і каралі за "п'яную" язду ў ліпені мінулага года.

У той раз на мужчыну было накладзена адміністрацыйнае спагнанне па ч.1 арт. 317-1 КК РБ. Аднак паўторнае падобнае парушэнне цягам аднаго года "цягнула" ўжо на "крыміналку". І кіроўца, не доўга думаючы, вырашыў схавацца. Міліцыя абвясціла яго ў вышук, на пошукі сышло некалькі месяцаў. Урэшце парушальніка знайшлі і асудзілі.

Суд прайшоў 2 траўня ў аддзеле ДАІ УУС Аршанскага раёна. Аматара сесці за стырно нападпітку аштрафавалі на 12 600 рублёў, на 5 гадоў пазбавілі права займацца дзейнасцю, звязанай з кіраваннем транспартнымі сродкамі, і прызначылі пакаранне ў выглядзе арышту на 3 месяцы. Але і гэта яшчэ не ўсё: суд спагнаў з "бягуна" працэсуальныя выдаткі, звязаныя з яго пошукамі, на суму 30 базавых велічынь (1 260 рублёў).

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Шукалі, знайшлі, асудзілі

Жыхар Аршанскага раёна хацеў пазбегнуць пакарання за «п’яную» язду і хаваўся ад суда

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение