Малады лось нечакана выскачыў на дарогу і апынуўся пад коламі аўтамабіля. Гэта здарылася ў чацвер 8 мая на выездзе на Магілёўскую трасу. Так дакладней, гэта ўчастак дарогі паміж Оршай і трасай.
Відэарэгістратар выразна зафіксаваў момант, калі жывёла рэзка з'яўляецца з цемры і перакрывае шлях аўтамабілю.
Па інфармацыі Orsha.eu, людзі ў гэтай аварыі не пацярпелі. Малады лось таксама застаўся жывы, ён толькі трошкі пашкодзіў нагу. Ачухаўшыся ад шоку і болю, жывёла самастойна скіравалася ў лес.