00:00

+4

3 м/с

993 гПа

03:00

+4

3 м/с

992 гПа

06:00

+3

2 м/с

992 гПа

09:00

+6

3 м/с

993 гПа

12:00

+9

4 м/с

992 гПа

Орша, Палітыка

Затрымалі брата палітвязня

09.05.2025 14:15

165 праглядаў, 0 каментароў

У пачатку красавіка ў Оршы быў затрыманы Мікіта Лосік — малодшы брат палітвязня Ігара Лосіка

Зараз Мікіта Лосік знаходзіцца ў віцебскім СІЗА, пра гэта стала вядома толькі цяпер. У Оршы хлопец працаваў на інструментальным заводзе — праграмістам, па размеркаванні пасля сканчэння ВНУ.

Паводле інфармацыі незалежных СМІ, Мікіту Лосіка вінавацяць у «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» — нібыта за перасылку Тэлеграм-каналу «Беларускі гаюн» фотаздымкаў перасоўвання вайсковай тэхнікі ў 2022 годзе.

Яго старэйшага брата, блогера і журналіста Ігара Лосіка, утрымліваюць за кратамі ўжо амаль 5 гадоў. Ён быў затрыманы ў чэрвені 2020 года. 14 снежня 2021 года яго прызналі вінаватым паводле ч. 1 арт. 293 КК РБ (Арганізацыя масавых беспарадкаў) ; ч. 3 арт. 130 КК РБ (Распальванне варожасці ці варажнечы) і асуджаны да 15 гадоў зняволення ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Последние новости

Обсуждение новости: Затрымалі брата палітвязня

У пачатку красавіка ў Оршы быў затрыманы Мікіта Лосік — малодшы брат палітвязня Ігара Лосіка

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение