Гэтае мерапрыемства арганізуюць беларускія арганізацыі Варшавы, у прыватнасці, "Беларускі дом" і рух "Вольная Беларусь". Пройдзе яно ў камернай атмасферы, часткова ў фармаце лекцыі. Першым плануецца, што выступіць палітык і гісторык Зянон Пазняк. Ягоная частка будзе прысвечана тэме гістарычнага значэння Бітвы пад Оршай. Пасля Пазняка адбудзецца невялікая культурніцкая частка. А пасля яе ад вайны мінулай прысутныя пяройдуць на тэму вайны сучаснай.
У апошняй частцы мерапрыемства прысутным распавядаюц пра эфектыўнае сучаснае ўзбраенне: FPV-дроны. Распавядзе пра іх Ігар Бандарэнка.
Мерапрыемства адбудзецца 8 верасня а 16-00 у Беларускім доме ў Варшаве па адрасе: вуліца Крынічная, дом 6.