Здавалася б, што аршанскага можа быць у былой сталіцы Рэчы Паспалітай? Але пры жаданні знайсці можна і знайсці можна многае. Ураджэнец Оршы, спартовы журналіст і былы палітвязень Саша Івулін супольна з Рыгорам Астапеней наведалі гэты польскі горад і знайшлі там некаторыя месцы звязаныя з нашым горадам.
У прыватнасці, у роліку яны заходзяць у выдавецтва «Гутэнберг». Гэта беларускае выдавецтва, якое было вымушана выехаць у Польшу з-за палітычнага пераследжу і там аднавіла сваю працу ды выдае кнігі па-беларуску. Галоўная рэдактарка выдавецтва Валянціна Андрэева таксама ураджэнка Оршы. А калі за выдавецтва бярэцца ўраджэнец Оршы, то, канешне, Караткевіч будзе выдадзены ў такой арганізацыі. Менавіта «Гутэнберг» выдаў вершы Андрэя Хадановіча напісаныя да оперы «Дзікае паляванне Караля Стаха».
Аказалася, што і сам Караткевіч бываў у Кракаве. Саша Івулін у роліку распавёў гісторыю пра тое як Уладзімір Сямёнавіч «з чатырма бутэлькамі гарэлкі» залез на вежу самага высокага касцёла. Навошта ён гэта зрабіў і што атрымалася — глядзіце ў роліку Сашы Івуліна.