21:00

+3

8 м/с

989 гПа

00:00

+3

8 м/с

989 гПа

03:00

+3

7 м/с

989 гПа

06:00

+2

9 м/с

987 гПа

09:00

+3

10 м/с

985 гПа

Беларусь, Культура

Спрэчка вакол фільму

19.12.2024 07:35

203 прагляду, 0 каментароў

Выхад «Чорнага замку» выклікаў дыскусію.

Беларускі гісторык Алег Дзярновіч напісаў водгук на фільм «Чорны замак» паводле раману Уладзіміра Караткевіча «Чорны замак Альшанскі». У фільме вялікая частка актораў, занятых «Беларусьфільмам», была з Расеі, а сама стужка знятая на расейскай мове. У прыватнасці, Дзярновіч напісаў:

«Калі на 20 хвіліне вы нарэшце супакоіцеся, што гэта не Караткевіч, а „паводле“, то зможаце расслабіцца і надалей проста глядзець стужку, знятую ў жанры гістарычнага хорару, пад моцным уплывам Дэна Браўна, з разлікам на моладзевую аўдыторыю. Гістарычны мікс не будзем абмяркоўваць (сярэднявечныя мячы і крылатая гусарыя адначасова…). Увогуле, чакаў горшага. Галоўнае, паўтаруся, не арыентавацца на патэтыку ці рамантычныя алюзіі Караткевіча.

У нас нарадзілася ідэя квэсту па рэстарацыях і лакацыях Мінска, дзе здымалася стужка. Увогуле, дадатная рыса — паўсюль прысутнічаюць рэаліі, якія можна счытваць. Памятаю зняты па замове ПРААН фільм, зроблены абсалютна стэрыльна — стужка здымалася ў Мінску, але немагчыма было пазнаць ніводнага кутку. Як патлумачылі крытыкі, такая была замова — зрабіць універсальны візуал, прыдатны для любой постсавецкай краіны.

Тут, прынамсі, вам падкрэсляць, што гэта Мінск і Беларусь. Праўда, у нашых рэаліях, выкладчыкі гістфаку на такіх аўто ня ездзяць…».

Фільм, аднак, не спадабаўся іншаму гісторыку — Аляксандру Краўцэвічу. Той, у першую чаргу, пакрытыкаваў факт, што фільм зняты на расейскай мове.

Меркаванні чытачоў гэтых допісаў падзяліліся. Некаторыя адзначаюць, што і ў савецкі час многія фільмы на «шырокую аўдыторыю» здымаліся на расейскай мове. Аднак Беларусь ужо 33 гады як незалежная краіна, адзначаюць іншыя. Але нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм» ніяк не апраўдвае сваёй назвы. Беларуская мова ігнаруецца, ну хоць не ігнаруецца сюжэт.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Спрэчка вакол фільму

Выхад «Чорнага замку» выклікаў дыскусію.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение