Каналу «Гэта топ!» усяго чатыры месяцы, але ён актыўна збірае падпісантаў. На ім ужо ёсць выпускі з Цюрыху, Кракаву, Базэлю, Прагі і іншых гарадоў. Аповед на канале вядуць аршанец, блогер Аляксандар Івулін, а таксама ягоны сябар палітолаг Рыгор Астапеня.
Яны ездзяць па свеце і расказваюць гісторыі пра беларусак і беларусаў, якія ўварваліся ў нашу і сусветную гісторыі: Францішак Скарына, Марыя Магдалена Радзівіл, Марк Шагал, Тадэвуш Касцюшка, Васіль Быкаў і многія іншыя.
Нядаўна відэа выйшла і пра славутага аршанца Уладзіміра Караткевіча. Агулам жа на канале цяпер 14 відэа і праект, як адзначаюць арганізатары, толькі пачынае раскручвацца.