09:00

-2

5 м/с

992 гПа

12:00

-1

5 м/с

992 гПа

15:00

-1

5 м/с

992 гПа

18:00

-1

5 м/с

994 гПа

21:00

-3

5 м/с

995 гПа

Рэгіён, Эканоміка

Хто з’еў сыр «у кубіках»?

02.02.2025 18:03

69 праглядаў, 0 каментароў

Сенненскі сырзавод пачаў выпусціць мацарэлу, нарэзаную «кубікамі» па 0,5 мм. Але ў Сянне яе не купіш.

Навіна пра выпуск сыра ў новай «мінімалістычнай» нарэзцы выклікала шмат каментароў у мясцовых пабліках. ТАА «Сенненскі сырзавод» спецыялізуецца на вытворчасці сыроў мацарэла і сулугуні. Але жыхары райцэнтра не разумеюць, чаму ў крамах няма сенненскіх сыроў — прычым у любой форме, а ёсць толькі «прывазныя».

Між тым ТАА «Сенненскі сырзавод» і напраўду працуе пераважна на экспарт: прыкладна 90% усіх сыроў экспартуюць у Расію, Казахстан, Кыргызстан, Манголію. На долю прадпрыемства прыпадае 53 % экспарта ўсяго рэгіёна.

Вырабніцтвам сыра ў Сянне займаецца прыватная кампанія «Евробелбизнес», зарэгістраваная ў Віцебску. У 2021 годзе яна выкупіла памяшканні былога маслазавода і наладзіла вытворчасць сыроў на італьянскім абсталяванні. Сенненская мацарэла выпускаецца пад маркай Bonvistto. Гэтая назва два гады таму была прадметам гучнага разбіральніцтва. Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю праводзіла праверку, ці не парушаюць заканадаўства ўладальнікі новага брэнда, назваўшы сваю прадукцыю надзвычай падобна да канкурэнтаў — гандлёвай маркі Bonfesto, пад якой выпускаюць сыры на Тураўскім малочным камбінаце. Абодва прадпрыемствы спаборнічаюць за пашырэнне рынкаў збыта, найперш на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Хто з’еў сыр «у кубіках»?

Сенненскі сырзавод пачаў выпусціць мацарэлу, нарэзаную «кубікамі» па 0,5 мм. Але ў Сянне яе не купіш.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение