Цікава хто мог бы зацікавіцца набыццём у Барані... Прыбіральні. Так, улады выставілі на продаж праз электронны аўкцыён грамадскую прыбіральню на бараньскім гарадскім рынку. Стартавы кошт будынка - 79.920 ркблёў. А гандаль плануецца правесці 13 сакавіка.
На дадзены момант прыбіральня належыць дзяржаўнаму прадпрыемству "Орша-сэрвіс".