Каля двух месяцаў таму расейскія кантрольныя органы, у прыватнасці Россельхознадзор забараніў на тэрыторыі гэтай суседняй дзяржавы прадаваць прадукцыю прадпрыемства "Межава Старт". Звязана гэта было са ўнойдзенымі ў мясе бактэрыямі небяспечнымі для чалавека.
На днях з Расеі прыйшла добрая навіна - межаўскае мяса зноў можна прадаваць расейцам. Засталося толькі адно маленькае абмежаванне - прадукцыя павінна быць вырабленая не раней за 18 снежня.