Нерухомасць прадаецца ў выміраючых вёсках, якія ў сярэдзіне 90-х былі яшчэ не такія і выміраючыя. Так, у вёсцы Хадароўка на аўкцыён выстаўлены двухпавярховы дзіцячы садок, які быў пабудаваны ў 1996 годзе. Але не выкарыстоўваецца з 2016 года. Будынак у добрым стане, але як дзіцячы садок стаў непатрэбным па дэмаграфічных прычынах.
У вёсцы сялец на продаж выстаўлена велізарная двухпавярховая школа. Яна таксама не выкарыстоўваецца з 2016 года, але пабудавана была яшчэ ў 1975. У вёсцы Полна прадаць хочуць бібліятэку-клуб. Ён выкарыстоўваўся на два гады даўжэй - да 2018. А ў вёсцы Рудкоўшчына прадаецца адміністратыўны будынак 1976 года будаўніцтва.
Амаль усе будынкі прадаюцца за мінімальны кошт - адна базавая велічыня - 40 рублёў.