12:00

+2

8 м/с

994 гПа

15:00

+3

9 м/с

993 гПа

18:00

+3

8 м/с

994 гПа

21:00

+2

7 м/с

995 гПа

00:00

+0

7 м/с

996 гПа

Рэгіён, Эканоміка

Каму камбайн?

11.01.2025 14:47

151 прагляд, 0 каментароў

Зернеўборачны камбайн 2008 года выпуску прадае Лёзненскі райаграсервіс

Гэта ўжо другая спроба прадаць маёмасць – са зніжэннем кошту на 30% за 22 970 рублёў. Разам з камбайнам арганізацыя паўторна выставіла на продаж двухпавярховы закінуты будынак інтэрната ў Лёзне і два жылых дома ў вёсцы Дубраўка.

Маёмасць прадаецца не ад добрага жыцця: ААТ «Лёзненскі райаграсервіс» далёка не самае перадавое прадпрыемства ў рэгіёне. Мінулай восенню яго кіраўніцтва атрымала спагнанне за дрэнную падрыхтоўку тэхнікі да зімы, а адзін з механізатараў некалькі разоў быў адхілены ад працы на камбайне за нецвярозы стан. Прычым высветлілася, што яшчэ раней ён быў пазбаўлены правоў кіроўцы, але працягваў працаваць.

Распродажы камбайнаў становяцца ў праблемных сельскагаспадарчых арганізацыях звычайнай справай. Так, напрыканцы 2024 года на пляцоўцы «БелЮрЗабеспячэнне» з’явіліся ў продажы два арыштаваныя камбайны, якія належаць ААТ «Аршанскі камбінат хлебапрадуктаў». Гэтая маёмасць была арыштаваная ў кошт пазыкаў, якія мае прадпрыемства. Яна дагэтуль не прададзена.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Последние новости

Як вы будзеце дзейнічаць пад час выбараў?

Обсуждение новости: Каму камбайн?

Зернеўборачны камбайн 2008 года выпуску прадае Лёзненскі райаграсервіс

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение