09:00

-1

4 м/с

991 гПа

12:00

-1

4 м/с

993 гПа

15:00

-1

3 м/с

994 гПа

18:00

-1

1 м/с

995 гПа

21:00

-1

2 м/с

997 гПа

Рэгіён, Эканоміка

Качанава ў Копысі

18.12.2024 16:46

416 праглядаў, 0 каментароў

Трэцяя спроба ўратаваць радзіму Лукашэнкі

Сёння наталля Качанава з вялікай колькасцю іншых чыноўнікаў прыехала ў Копысь. А на мінулым тыдні туды прыязжаў старшыня Аршанскага выканкаму Ігар Мароз. Гаворка, канешне, ішла пра развіццё мястэчка. І гаворка гэтая ішла ўжо не першы раз. Распавядзем гісторыю пытання.

Па першае лічбы: на сутыку стагоддзяў, калі ў Копысь ужо ўкладалі вялікія грошы тут пражывала каля тысячы чалавек, у 2016 годзе мястэчка мела 850 чалавек, а цяпер афіцыйна - 628 чалавек.

Як малая радзіма Лукашэнкі, Копысь пачала атрымліваць датацыі амаль адразу пасля перамогі Лукашэнкі ў 1994 годзе. Тут за дзяржаўны, а не мясцовы кошт пабудавалі мост праз Днепр, будуюць вялікі спартовы комплекс, ствараюць дом рамёстваў (усё гэта і зараз існуе, бо фінансуецца з бюджэта), адчыняюць сырзавод, пякарню, дзве кавярні, цэх Лясгасу, цэх Оршабудматэр'ялаў і г.д. А ў 2010 годзе пачынаю штогадовы фестываль.

У 2017 (850 жыхароў) годзе частка створаных прадпыремстваў ужо або не працуюць, або працуюць кепска і Лукашэнка дае загад зноў укласці рэсурсы ў пасёлак і зрабіць яго ўзорным, каб на прыкладзе Копысі потым па ўсёй краіне ствараліся падобныя пасёлкі. У мястэчка зноў укладаюць сродкі, рлбяць рэканструкцыю замчышча, абяцаюць добраўпарадкаваць узбярэжжа, рамантуюць сацыяльныя аб'екты, асфальтуюць шмат дарог.

У лістападзе 2023 года (628 жыхароў афіцыйна) у мястэчку не працуе сырзавод, знікла пякарня, зачыненыя дзве кавярні, Лясгас зачыніў свой цэх і выставіў будынак на продаж. Тады пра гэтыя ды іншыя праблемы Копысі напісаў мясцовы жыхар, а ягоны ліст патрапіў да незалежных журналістаў. Гэта і стала прычынай таго, што цяпер у Копысі такі наплыў чыноўнікаў.

Падобна на тое, што ў Копысь трэці раз за часамі Лукашэнкі ўкладуць вялікія грошы. Ці не стануць яны такімі ж закапанымі як два папярэдніх разы, пакажа час.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Последние новости

Як вы будзеце дзейнічаць пад час выбараў?

Обсуждение новости: Качанава ў Копысі

Трэцяя спроба ўратаваць радзіму Лукашэнкі

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение