У верасні да сельскагаспадарчага прадпрыемства "Герой", якое знаходзіцца ў вёсцы Сватошыцы Дубровенскага раёна, далучылі тое, што засталося ад разваленага прадпрыемства "Каманіна", якое знаходзілася па суседству. Гэта звычайная парктыка ў Беларусі - калі стратнае прадпрыемства далучаюць да больш паспяховага. Звычайна такая практыка прыводзіла да таго, што стратнае не вырашала праблемы, а прыносіла свае праблемы і рабіла стратным тое да каторага было далучана.
"Каманіна" таксама прынесла праблемы на прадпрыемства "Герой". Хаця "Герой" і да таго меў запазычанасці, прынамсі, перад падатковай інспекцыяй. Але звычайна на працягу некалькіх дзён пагашаў яе. Пасля далучэння "Каманіна" сітуацыя стала горш. Цяпер у "Героя" двухмесячная запазычанасць перад падатковай. Ні ў кастрычніку, ні ў лічтападзе прадпрыемства падаткі заплаціць не змагло.
Падобная ж сітуацыя ў суседнім Лёзненскім раёне. Да прадпрыемства "Рубежніца" далучылі збанкрутавалае прадпрыемства "Новая Дубрава-Агро" і цяпер судовыя выканаўцы выставілі на продаж арыштаваную нерухомасць "Рубежніцы": майстэрні, кацельную, гаражы і г.д.