Сама старонка orsha.eu перастала грузіцца пару тыдняў таму. Катастрофы ў гэтым не было - сайт заблакаваны на тэрыторыі Беларусі з 2021 года, таму вялікіх рэйтынгаў не прыносіў. Мы зноў сканцэнтраваліся на рабоце са старонкамі ў сацыяльных сетках.
У нядзелю 2 лютага сайт зноў пачаў адкрывацца. Ці надоўга гэта? Нам складана сказаць. Таму на ўсялякі выпадак паўтараем адрасы нашых старонак у сацыяльных сетках. Ды заклікаем на іх падпісвацца, калі для вас гэта бяспечна.
Тэлеграм Інстаграм фэйсбук ютуб суполка Вконтакте акаўнт Вконтакте Одноклассники Tik-Tok