Ужо каторы дзень на дарогах Оршы небяспечная галаледзіца. Некалькі дзён ужо надвор'е фармуе навіновую ленту на Аршаншчыне - слізка ядарога стварае небяспеку і для пешаходаў, і для аўтамабілістаў. Кожны дзень адбываецца па некалькі аварыяў, адзін выпадак - 13 студзеня - прывёў да трагічнага здарэння.
І сіноптыкі не прагназуюць змены сітуацыі. Ужо трэці запар па Беларусі аранжавы ўзровень небяспекі з-за галаледзіцы. Ды яшчэ і на заўтра - 16 студзеня - ўжо загадзя абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі.
Звязана гэта з тэмпературай, якая ўсталявалася ў нашым рэгіёне: ад нуля градусаў да +2. То бок, пры пацяпленні вада тае, а потым зноў замарожваецца. Так і фармуецца лёд на асфальце, што і прыводзіць да аварыяў.