09:00

-0

3 м/с

992 гПа

12:00

-0

2 м/с

995 гПа

15:00

+1

3 м/с

996 гПа

18:00

+1

2 м/с

999 гПа

21:00

+1

3 м/с

1001 гПа

Рэгіён, Здарэнні

Жывадзёра пакараюць

14.01.2025 11:17

120 праглядаў, 0 каментароў

Тыдзень таму пад Лёзна знайшлі павешанага сабаку. Аказалася, яго забіў сам гаспадар

У Лёзненскі РАУС звярнуўся мужчына, які ў лесапаласе каля райцэнтра знайшоў мёртвую жывёлу. Міліцыяны распачалі пошукі і неўзабаве знайшлі вінаватага. Ім аказаўся 48-гадовы мясцовы жыхар.

Ён патлумачыў, што сабака прыбіўся да ягонага дому, жыў на падворку працяглы час. Але суседзі пачалі скардзіцца: маўляў, сабака не выхываны – бегае па чужых гародах і псуе пасевы. Гаспадару параілі або заняцца дрэсіроўкай сабакі або яго прывязаць. Мужчына наважыўся вырашыць праблему радыкальна...

У міліцыі ён патлумачыў, што баяўся прыцягнення да адказнасці па заявах суседзяў, і такім чынам пазбавіўся ад жывёлы. Цяпер былога гаспадара чакае пакаранне: матэрыялы праверкі перададзены ў Следчы камітэт, які дасць ім прававую ацэнку.

Нагадаем, з 1 студзеня 2025 года ў Беларусі ўступіў у сілу Закон «Аб адказным абыходжанні з жывёламі». За жорсткае абыходжанне з чатырохлапымі прадугледжана крымінальная і адміністрацыйная адказнасць.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Последние новости

Як вы будзеце дзейнічаць пад час выбараў?

Обсуждение новости: Жывадзёра пакараюць

Тыдзень таму пад Лёзна знайшлі павешанага сабаку. Аказалася, яго забіў сам гаспадар

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение