12:00

+4

8 м/с

994 гПа

15:00

+4

9 м/с

993 гПа

18:00

+3

8 м/с

994 гПа

21:00

+2

7 м/с

995 гПа

00:00

+0

7 м/с

996 гПа

Рэгіён, Здарэнні

Што выратавала рыбака?

09.01.2025 14:57

187 праглядаў, 0 каментароў

Маленькая, але важная драбяза пра ратаванне рыбака ў Сененскім раёне

Гаворка ідзе пра 76-гадовага рыбака, якога ратавальнікі паспелі дастаць з лункі 7 студзеня на возеры Серакаротня ў Сененскім раёне. Пад час зімовай рыбалкі ён праваліўся пад лёд у 20 метрах ад берагу. Мужчыне пашанцавала — яго заўважылі і выклікалі на месца здарэння ратавальнікі. Пацярпелы быў дастаўлены ў бальніцу з пераахалоджваннем, але выжыў.

На днях у эфіры дзяржаўных тэлеканалаў распавялі чаму ж выжыў гэты мужчына. Яго выратаваў ратавальны жылет, які цяпер абавязковы для выхаду на лёд. Рэч, якой раней рэдка карысталіся рыбакі, цяпер абавязковы для ўсіх аматараў падлёднага лову. І, як ужо паказаў названы выпадак, можа рэальна выратаваць жыццё. Дзякуючы жылету мужчына змог пратрымацца ў вадзе да прыезду службы 101.

А ўвогуле зімовая рыбалка, асабліва ў гэтым сезоне вельмі небяспечная забава. З-за перападу тэмператураў лёд на вадаёмах вобласці вырас прыблізна на тры сантыметры, а бяспечная таўшчыня лёду складае, як мінімум, 7 сантыметраў.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Последние новости

Як вы будзеце дзейнічаць пад час выбараў?

Обсуждение новости: Што выратавала рыбака?

Маленькая, але важная драбяза пра ратаванне рыбака ў Сененскім раёне

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение