Трывожны сігнал паступіў да ратаўнікоў МНС позна вечарам 10 студзеня. Гарэў прыватны цагляны дом, суседзі падказалі, што гаспадар можа быць унутры. Яны мелі рацыю: ужо нежывога пенсіянера знайшлі у ахопленым агнём пакоі.
Мужчына жыў адзін. Унутры дома згарэла ўся яго маёмасць, пажар часткова знішчыў унутраныя сцены і дах. Спецыялісты не выключаюць, што віной усяму стала неасцярожнае абыходжанне з агнём - у прыватнасці, непатушаная цыгарэта. Дакладныя прычыны здарэння высвятляюцца.