Аматараў рыбалкі разумеюць не ўсе, а аматараў зімовай рыбалкі не разумеюць нават аматары рыбалкі - заезжаная фраза, якая заўсёды актуальная. Зімовая рыбалка хавае ў сабе рэальную рызыку для жыццё - падманлівы лёд.
7 студзеня пад лёд праваліўся 76-гадовы рыбак на возеры Серакаротня каля вёскі Рабцава. Мужчына праваліўся ў сваю ж лунку, якую зрабіў прыблізна за 20 метраў ад берага. Добра, што побач былі людзі, якія і змаглі выклікаць ратавальнікаў. Як адбывалася ратавальная аперацыя, можна пабачыць на відэа на нашым сайце.
Дарэчы, жыццё пенсіянера ўсё яшчэ ў небяспецы. Яго накіравалі ў бальніцу з моцным агульным пераахалоджваннем.