Кніга прысвечаная камуністычным рэпрэсіям на Аршаншчыне выйшла ў 2021 годзе, калі яе аўтар, сам перажыўшы рэпрэсіі, выехаў за мяжу. Таму не было аніводнай прэзентацыі гэтай важнай кнігі.
На днях двухтомная праца выйшла ў онлайн бібліятэцы і цяпер даступная для скачвання любому ахвотнаму. І мы вырашылі правесці першую прэзентацыю гэтай кнігі ў онлайн фармаце. Прапануем вашай увазе вялікую размову з Ігарам Станкевічам — даследчыкам Сталінскіх рэпрэсій.