Яшчэ летась спявачка і блогерка напісала ў Instagram, што атрымала прапанову ад IT-менеджара Паўла Аўдзевіча, з якім была ў адносінах ужо каля чатырох гадоў. Цяпер яна паведаміла, што афіцыйна стала жонкай. Вяселле было нешматлюдным — маладыя запрасілі на яго толькі самых блізкіх.
Зараз Лера Яскевіч жыве ў Варшаве. А нарадзілася яна ў 1999 годзе ў Багушэўску — маленькім гарадку ў Сенненскім раёне. Яшчэ ў школьныя гады дзяўчына пачала весці свой YouTube-канал, дзе размяшчала каверы на песні розных выканаўцаў. Пасля школы яна паступіла ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтва, але спыніла навучанне, цалкам прысвяціўшы сябе музычнай творчасці. У 2017 годзе з’ездзіла на ўкраінскі песенны конкурс «Х-Фактар», а з 2018 года пачала выпускаць аўтарскія песні.
У