Турнір, які вызначаў уладальніка нацыянальнага кубку ў міні-футболе, праходзіў у Магілёве. У паўфінале «Вітэн» гуляў супраць «Сталіцы». Старт менчукоў агаломшыў аршанцаў і ўва многім прадвызначыў вынік сустрэчы. Ужо на 5-й хвіліне сустрэчы на табло гарэлі лічбы 3:0 на карысць бела-зялёных.
У другой палове Сініцкі адгуляў адзін мяч, але неўзабаве здарылася выдаленне «энергетыка» Пераміціна, і «Сталіца» неадкладна скарысталася гэтым — яшчэ гол.
Аршанцы знялі брамніка і выпусцілі брамніка ў полі, і гэта прынесла плён. Жыгалка агадаў другі гол у браму «Сталіцы». На жаль, гэта быў заключны мяч у паядынку. «Сталіца» перамагла 4:2 і прайшла ў фінал.
У фінале гомельскі ВРЗ святкаваў вікторыю ў супрацьстаянні са «Сталіцай» 3:2.