Што ж чыталі аршанцы ў траўні 2024 году найбольш? Тады папулярным артыкулам па чытаннях стаў матэрыял пра тое, што роўна 30 гадоў таму ў Воршы выйшла ўнікальная газета, якая праіснавала нядоўга, але стала часткай аршанскай гісторыі.
Каля мастацкай фабрыкі ўтварыліся правалы ў дарозе.
На вуліцы Леніна аўтамабіль збіў светлафор. Адной жа з асноўных падзей стала прагулка лася па цэнтры Воршы. І гэта пры тым, што ў гэтыя ж дні ў Воршы быў Лукашэнка, але ягоны візіт прайшоў будзённа і стаўся амаль не заўважаным.
Сярод краязнаўчых відэа адметным было, напрыклад, пра Янку Сераду. Мала хто ведае, што вядомы дзяяч БНР меў дачыненне да Аршаншчыны.
У Гомлі затрымалі адразу пяцярых удзельнікаў банды — аршанцаў. Неўзабаве ўпершыню публічна з’явілася інфармацыя пра тое, што «дахам» банды быў міліцыянт. У хуткім часе міліцыя пачала першыя спробы абвяргаць датычнасць міліцыянта да банды.
П’яныя падлеткі ў Воршы станцавалі на даху аўтамабіля і сталі фігурантамі крымінальнай справы. А даносчык-камуніст Мікалай Петрушэнка, які патрабаваў рэпрэсіяў у дачыненні іншых, ледзь не памёр, калі рэпрэсіі крануліся яго.