Лукашэнка сказаў, што невыпадкова на Вялікдзень прыехаў у храм менавіта паблізу Дняпра. Паводле яго, гэтая рака «спрадвеку абʼядноўвала тры братэрскія славянскія народы — беларусаў, расейцаў і ўкраінцаў».
«Абсалютна перакананы, што нашымі малітвамі мы вернемся да тых часоў, калі нашы народы будуць разам», — сказаў ён. Што менавіта меў на ўвазе Лукашэнка і ці прагне ён вяртання СССР, ніхто не ўдакладніў.
Таксама ён выказаў надзею на мір для «братняга народа».
«Мы вельмі спадзяемся, што гэты светлы месяц травень падорыць мір нашаму братэрскаму народу. Калі час выбраў нас, мы павінны захаваць мір і спакой на нашай зямлі», — цытуе ягоныя словы «Пул першага». Які менавіта «братэрскі народ» меў на ўвазе Лукашэнка, ён зноў жа такі не ўдакладніў.