21:00

-0

6 м/с

968 гПа

00:00

-0

7 м/с

971 гПа

03:00

-1

7 м/с

974 гПа

06:00

-1

6 м/с

976 гПа

09:00

-2

7 м/с

980 гПа

Рэгіён, Палітыка

Бумеранг

30.05.2024 14:23

1338 праглядаў, 0 каментароў

Чалавек, які патрабаваў рэпрэсіяў у дачыненні да іншых, ледзь не памёр калі рэпрэсіі крануліся яго

Гаворка ідзе пра Мікалая Петрушэнку — былога дэпутата Вярхоўнага Савету СССР, які, сыйшоўшы на пенсію, пасяліўся ў Коханаве. Хаця Пертушэнка шмат гадоў быў сябрам апазіцыйнай партыі "Справядлівы свет" (былая камуністычная, цяпер зліквідаваная ўладамі), у 2020 годзе ён падтрымаў улады. Мала таго, што падтрымаў, — прозвішча Петрушэнкі можна было знайсці ў злітых базах даносаў МУС і КДБ. Ён спрабаваў падставіць пад палітычныя рэпрэсіі ўдзельнікаў пратэстаў і нават даносіў на наш сайт.

Пару месяцаў таму стала вядома, што супраць Петрушэнкі завялі адміністратыўную палітычна матываваную справу — яго вінавацілі ў распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў.

На старонцы былога дэпутата знайшлі спасылку на старонку, якая ў момант размяшчэння не была прызнанай экстрэмісцкай. Тады ён ў сацыяльных сетках упэўнена пісаў, што справа разваліцца і нічога яму не будзе. Але калі ў краіне "иногда не до законов"... Пасля першага суда Петрушэнку адправілі дамой, а справу на дапрацоўку. І справа была дапрацаваная.

У выніку пару тыдняў таму Петрушэнку асудзілі на 10 сутак адміністратыўнага арышту. Па нашай інфармацыі, на сёмыя суткі ў зняволенні з-за кепскіх умоваў утрымання ў Петрушэнкі адкрылася прабадная язва. Дарэчы, ад гэтай хваробы ў зняволенні загінуў палітзняволены мастак Алесь Пушкін. Петрушэнку, аднак, паспелі даставіць у лякарню і выратаваць яго жыццё.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Бумеранг

Чалавек, які патрабаваў рэпрэсіяў у дачыненні да іншых, ледзь не памёр калі рэпрэсіі крануліся яго

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение