На Вікторыю Рэксць, супрацоўніцу Сенненскага райспажыўтаварыства і старшыню пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі склалі адміністрацыйны пратакол па ч.2 арт.19.11 КаАП. Яе справу за «распаўсюд экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыі, унесенай у «Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў», 11 лютага разбірала суддзя Сенненскага райсуда Інна Досава.
Цікава, што Вікторыя Рэксць займае пасаду спецыяліста па кадрах і ідэалагічнай рабоце. Сенненская «раёнка» неаднаразова цытавала яе выказванні па розных ідэалагічных нагодах. Прафсаюзнай актывістцы 34 гады, з іх апошнія 5 яна кіруе пярвічкай на сваим прадпрыемстве, якая лічыцца адной з найлепшых у раёне. Таксама ў 2016 і ў 2019 гадах дзяўчыну вылучалі ў склад выбарчых камісій ад БРСМ.
Якім чынам прафсаюзную актывістку, адданую дзяржаўнай ідэалогіі, пакаралі за «распаўсюд экстрэмізму», пакуль не вядома.