У пералік арганізацый, фармаванняў, індывідуальных прадпрымальнікаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці ўключылі "экстремісцкае фармаванне "Вольная Беларусь". Такое рашэнне прыняло МУС у пятніцу 21 лютага. Паводле міліцыі ў "Вольную Беларусь" уваходзяць Беларускі нацыянальны сакратарыят "Вольная Беларусь", "Каардынуючая ўправа нацыянальна-вызвольнага руху "Вольная Беларусь", а таксама дэпутат незалежнасці і заснавальнік БНФ Зянон Пазняк, жыхар Горак і грамадскі актывіст Віктар Каралькоў, а таксама Алена Самусева (пра яе нам нічога невядома).
МУС удакладяне, што гэта група грамадзян з ліку кіраўнікоў нацыянальна-вызвольнага руху "Вольная Беларусь" ажыццяўляе экстрэмісцкую дзейнасць у тым ліку праз шэраг сеткавых рэсурсаў.