12:00

-6

3 м/с

1009 гПа

15:00

-3

4 м/с

1009 гПа

18:00

-4

3 м/с

1009 гПа

21:00

-5

2 м/с

1010 гПа

00:00

-6

2 м/с

1011 гПа

Рэгіён, Палітыка

З аднаго спісу ў другі

04.02.2025 18:30

109 праглядаў, 0 каментароў

Жыхар Сянна пасля «экстрэміста» стаў «тэрарыстам».

Крыху болей за тыдзень спатрэбілася Валерыю Мефадзіенку з Сянна, каб са спісу «экстрэмістаў» трапіць яшчэ і ў спіс «тэрарыстаў», ці, як афіцыйна яго называюць улады пры рэжыме Лукашэнкі, асобай, якая «мае дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці». Спіс рэгулярна абнаўляюць і папаўняюць сілавікі краіны, і ён даўно ператварыўся на пералік людзей і ідэй, якія не падабаюцца ўладам. Хоць пад слоўнікавае вызначэнне «тэрарызму» іх дзеянні наўрад ці трапляюць.

Гэтым разам у «спіс тэрарыстаў» дадалі вядомага коміка Славу Камісаранку, Армэна Арзуманяна, Дзмітрыя Асіюка, Барыса Крыцкага, Анастасію Жыльскую. Нас жа найболей цікавіць Валерый Мефадзіенка — гэта герой нашых папярэдніх публікацый.

КДБ уключыў у спіс жыхара Сянна літаральна праз тыдзень пасля таго, як Мефадзіенка трапіў у пералік «экстрэмістаў». Цяпер у «тэрарыстычным спісе» 1234 чалавекі, з іх больш за 500 — беларусы.

Валерыя Мефадзіенку летась судзілі ў справе, якую праваабаронцы прызналі палітычна матываванай. 48-гадоваму мужчыну, які працаваў у сферы тэхнічнага абслугоўвання і рамонту вылічальнай тэхнікі, інкрымінавалі адразу тры артыкулы Крымінальнага кодэксу, за фінансаванне экстрэмісцкай і тэрарыстычнай дзейнасці.

Падставай пераследу з дапамогай названых крымінальных артыкулаў сталі ягоныя ахвяраванні незалежніцкім ініцыятывам. Якую менавіта дапамогу і каму надаваў мужчына — няясна. Суд праходзіў у закрытым фармаце. Мефадзіенка да суду сядзеў у віцебскім СІЗА № 2.

3 студзеня калегія Вярхоўнага суда на чале з Паўлам Каршуновічам разглядала апеляцыйную скаргу Валерыя Мефадзіенкі на ўтрыманне пад вартай. На гэты момант грамадскасці не вядомыя ні рашэнне калегіі, ні далейшае развіццё справы, ні прысуд.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: З аднаго спісу ў другі

Жыхар Сянна пасля «экстрэміста» стаў «тэрарыстам».

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение