Віктар Каралькоў - жыхар суседніх Горак. Дастаткова вядомы прадпрымальнік у рэгіёне. Пры гэтым ён сябра партыі КХП-БНФ (Зянона Пазьняка), не блытаць з партыяй БНФ (кіраўнік - Рыгор Кастусёў). Хаця зараз абедзьве партыі ліквідаваныя рашэнне судоў. Таму не дзіва, што яго старонка ў сацыяльнай сетцы "Аднакласнікі" ўтрымлівае шмат палітычных рэпостаў.
І хаця старонка абнаўляецца не рэгулярна, нават, можна сказаць, рэдка, сёння раніцай з'явілася інфармацыя, што яе прызналі "экстрэмісцкай". Сам жа Віктар разам з сям'ёй пасля ўзмацнення рэпрэсіяў выехаў у Польшу.