Магілёўскае выданне MAYDAY.TEAM паведамляе пра затрыманне шматдзетнай аршанкі. Па іх інфармацыі, затрымлівалі аршанку менавіта магілёўскія сілавікі, а не мясцовыя. Вядома, што жанчына працуе цырульніцай і выхоўвае траіх дзяцей. Прычына затрымання ў тым, што жанчына пакінула больш за 600 абразлівых каментароў у дачыненні да Лукашэнкі і сілавікоў.
А сёння ў закрытым рэжыме ў Віцебскім абласным судзе мусіць адбыцца суд над айцішнікам з Сянно Валерыем Мефадзіенкам. Яго вінавацяць у данатах, што дзяржавай трактуецца як фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці і тэрарыстычнай.