Пасля візіту ў Маскву дзе Лукашэнка сустракаўся з кіраўнікамі краінаў СНД, падобна, што ён прыехаў у Копысь, але пакуль не паказаў сябе. 8-га чысла ён быў у Маскве, а 9-га кастрычніка па дарозе на Копысь была заўважана актыўнасць ДАІ і міліцыі - яўная прыкмета таго, што туды зноў едзе Лукашэнка. Але звычайна, наколькі б не быў пустым яго візіт на Аршаншчыну, яна асвятляецца ў дзяржаўных медыях, тым больш зараз, калі фактычна пачалася перадвыбарчая кампанія.
Толькі ўскосна прэс-служба падцвердзіла, што Лукашэнка ў Копысі. На тэлеграм-канале "Пул Первого" 13-га чысла з'явіўся анонс роліка, які мусіў падрабязна распавесці пра "Большой переговорный марафон в Москве и вполне земные дела на малой родине!". Але з 8 кастрычніка на публіцы Лукашэнка з'яўляўся толькі 12 чысла на Дажынках у Карме. Пасля Дажынак было некалькі фармальных віншаванняў з рознымі прафесійнымі святамі, а 14 чысла Лукашэнка сустрэўся з сынам Віктарам, які распавёў пра стан спорта ў краіне. Фота і відэа сустрэчы пакуль не апублікаваныя, таму ў сеціве ўжо з'яўляліся версіі, што сямейныя пасядзелкі таксама маглі адбыцца ў Копысі.