Кніга "На Старт і ў Тэмпе" пісалася каля 10 гадоў спартовым журналістам Арцёмам Сізінцавым. Цяпер яна гатовая да выдання, але рэдакцыя вырашыла праверыць попыт на выданне і абвесціла збор перадзамоваў. У ідэале лонданскае выдавецтва Скарына плануе сабраць такім чынам 2.000 еўра, каб гарантавана надрукаваць добры наклад кнігі. Для гэтага праэкт быў запушчаны на платформе для данатаў "Гронка".
Прайшло крыху больш за палову тэрміна з моманту абвяшчэння перадзамоваў і па стане на вечар 17 кастрычніка з патрэбных 2.000 сабрана 1.065 еўра. Вы таксама можаце замовіць кнігу, калі маеце не беларускую і не расейскую картку. Калі жывеце за мяжой, то вы атрымаеце яе ў друкаваным выглядзе, калі ў Беларусі, то ў ПДФ варыянце. А пакуль можаце паглядзець відэа-інтэрв'ю з аўтарам кнігі ў якім ён распавядае цікавыя факты знойдзеныя ім пад час даследванняў.